Старонка:Уяўленьне (1923).pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

VIII.

Сьняжок на прадвесьні
Вуркоча, бяжыць
Зацьвіўшае плесьняй
Ня здолее жыць.

Дарма свае сілы
Зьбірае зіма, —
У друзгах няміла
„Народаў турма“.

Пракляцьце „Расея“
Прапала на век.
Ня страшыць завея
Бліскучых павек.

К трывогам зьнявага,
Разьдзёрта імгла
І творчасьці смага
Агнём праняла.

Шырокаю тропай
Ў час гэты з пакус
На мапу Эўропы
Ўзыйшоў Беларус.