Старонка:Уяўленьне (1923).pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Толькі ж бяз меры
Сьлёзы чаму?
Хто у зьняверы
Плача на цьму? —

Мудрасьцю сівы
Сейбіт зары
Сее на нівы
Сум аб дабры.

Ўзыдуць зярняты
Ліху канец.
Весткі крылатай
Жду — пасланец.