Старонка:Уяўленьне (1923).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Даючы рух,
Жыцьцё,
Праз крыўду, зьдзекі
І забыцьцё,
З прадвеку,
З гадоў старых,
Быў захаваны.
І вось — нязнаны —
Сягнуў тварыць.
І з першых дзён
Змог сну палон
І ночы глуш.
Мужычых душ
Зьявіў красу
І бель.