Старонка:Уяўленьне (1923).pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

IV.

Між пушчаў,
У гушчах
Лясоў,
Ў балотах
Ад слоты
Бяз слоў,
Бяз рыс
Выразных твару,
Бяз жару
У сэрцах—горнах,
Пакорна,
Як хмыз
Ці гной
Чужога поля,
Гібеў, як стой,
Ў бязвольлі,
Ў няволі,
Ў нядолі
Мой люд.
І кожны тут,
Сусед наш ласы,
Нагадваў з часам
Мець дзель.
Але наш Дух,