Старонка:Уяўленьне (1923).pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

III.

А было пагана як: —
Ветры дзьмулі лютыя,
Спалі паслухмяныя
Вёскі, сьцюжай скутыя.

Горш былі за ворагаў
Ёй сыночкі родныя —
Ждалі скону скорага
І сьлязы ні воднае.

Але што да гэтага
Мне ад руху п‘янаму?
Чую сьпеў няпетага,
Музыку нязнанаму.

Вінныя, віну ўшчыню.
Я ні ў чым ня каюся, —
Нябыцьця мінуўшчыны
Тройчы раз зракаюся!