Старонка:Уяўленьне (1923).pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

II.

Запраўды,
Радасьць — рацыя: —
Бацькаўшчына Беларусь
Ёсьць
Наймалодшая Нацыя.
З будняў блядых
Чорная косьць
Разьдзьмухала Рух
Стараны
Вёсак і сёлаў.
Пяруны завірух
Ў захапленьні
Грымяць аб адным: —
Паўнагучна Адраджэньне!
Бачу за ім
Бязьмерныя далі
І
Вялікія вартасьці.
Божа! ў сьведкі:
Мужычы го́лаў
Знаны ўпартасьцю
Разбух.
Абрадзініцца ён
Новых дзён
Папараць—кветкай.