Перайсці да зместу

Старонка:Усім патроху… (1930).pdf/42

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Лепш ня выдумаць, Хвядоце,
Хоць на карку галава!
.........
Трэба ехаць: на балоце
Ўжо запырхала сава!


∗     ∗

Месяц з неба ані гляне…
Сьцежкі воўчыя трашчаць
І у цемры на паляне
Коні путамі брашчаць.
Ля кастра-ж цяплей, як дома…
А, пад‘еўшы лебяды —
Думка ўсякаму вядома —
Ўспамінаюцца дзяды.
„Расьпяражаш ўсе адзежы,
І ўсю ноч дзярэш казлы,
Бо аж ломяцца ад ежы
Трохцалёвыя сталы.
Ночвы мяса, цэбар юшкі —
Ня узьняць на стол удвух,
А аладкі, як пампушкі,
Самі просяцца ў трыбух…
У крупені паверсе масла,
Ў сале топіцца кулеш,
І ні тога перавясла,
Колькі хочаш, столькі еж“.
З гэтых думак — завірушак,
Ажно скурчыўся Хвядот,
Бо адразу так, як з пушак,
Загудзеў увесь жывот.