Перайсці да зместу

Старонка:Усім патроху… (1930).pdf/41

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПАКАРАНЫ ЗЛОДЗЕЙ

Перад Сёмухай у суботу —
Па-царкоўнаму ня грэх!
Вышла стараму Хвядоту
Ехаць з коньмі на начлег.
Ня было у хаце лішкі —
Сала мала й на пакос, —
І спарожненыя кішкі
Ажна пухкалі у нос…
Дый жылося небагата —
Конь і толькі падсьвінак,
Што вялікаднем у свата
Ўзяў, як кажуць, на шармак…
Будзе скварка на каляды,
А цяперака ні ў рот,
І няма другое рады, —
У хамут вазьмі жывот,
Засупонься з цэлай сілы,
Да сьпіны прыцісьні пуп,
Каб аж лопаліся жылы,
І язык вылазіў з губ!