Старонка:Уступамі да Акцябра-2.pdf/4

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

родных Соцыялістых магла толькі некаторым, нязначным адзінкам з свайго лагеру, або зусім таіць яе ў сваім нутры. Фактычна—асталося апошняе.

З затаенай крыўдай адыйшлі на гэты раз ад чыннага ўдзелу ў белару­скім руху яго злыя геніі— Р. Скірмунт, П. Аляксюк і блізкія ім.

Аднак і гэткія скуткі зьезду прадстаўнікоў беларускіх організацыяў і партыяў не здаволілі большасьць Бел. С. Грамады. Рэволюцыя нясупыпна паглыблялася, раскройваючы ўсе рашучай ды рашучай людзкія гушчы на два варожыя станы. Перамогшы паўстаньне бальшавікаў 4-5 ліпня, схаўрусованыя эсэры-меншавікі й буржуазія пайшлі ў адкрыты наступ на працоўныя гушчы. Была ўведзена сьмяротная кара на фронце, павялося бяспутнае на­ступленьне на Паўднёва-Заходнім фронце, акончанае дужа дрэнна для Ра­сіі. Сярод вайсковай белагвардзейшчыны пачалі віцца сеткі загавораў, спля­таючы выступ Карпілава (26 жніўня). Усе адзнакі сьведчылі аб тым, што рэволюцыі грозіць яўная небясьпека. Тут ужо вытыркала перад кожным пы­таньне: куды йсьці і з кім быць? Стала гэта пытаньне й перад беларускімі партыямі. Карнілаў, контр-рзволюцыя—то гібель усякаму нацыянальнаму ру­ху. Тым болей—яшчэ неакрэпшаму—беларускаму. Значыць, супроціў гэтай пагрозы! Але тут у многіх згоднікаў вытыркала новае дражлівае пытаньне: ці не захопяць уладу бальшавікі, калі ўрад рашуча выступіць супроць бе­лых гэнэралаў?

У Петраградзкіх організацыях Соцыяліетычнай Грамады ня было дзьвюх думак наконт гэтага: мусіць улада перайсьці да працоўнага народу, бо толькі тады можа ў поўнай меры ажыцьцявіцца ідэал беларускага рэволюцыйнага руху—поўнае вызваленьне беларускіх працоўнікаў ад нацыянальна­га прыгону. Буржуазія—хоць і свая, хоць і натхнёная адраджэнцам духам— усё-ж буржуазія. Значыць—яна вораг... Ды ня толькі буржуазія, а і соцыял-згоднікі: яны таксама шкодны ў рашучыя хвіліны схваткі дзьвюх сіл. Уся­кія намёкі на прымірэньне з імі павінны быць адкінуты. А ў Выканаўчым Комітэце Рады організацыяў якраз і засталіся гэтыя ненадзейныя элемэнты. Грамада павінна пільна сачыць за імі і старацца, каб перарабіць Раду на свой, выразна рэволюцыйны лад. Праўда, многія адзнакі паказвалі на наблі­жэньне гэткіх умоў; галоўнае—трэба было падцягнуць да Петраградзкіх орга­нізацыяў некаторыя адстаўшыя організацыі Бел. С. Грамады. Гэта давалася ня так лёгка.

На першай сэсыі Рады організацыяў і партыяў 5-6 жніўня дэлегаты Пецярбурскай Натаўскай райённай організацыі Бел. С. Грамады рашуча пачалі асуджаць трусьлівую політыку Рады, яе ўсё яшчэ нескасаваную тэндэн­цыю прадстаўляць агульна-нацыянальны рух і інш. Напады былі досыць значныя і мелі важкі ўплыў на сэсыю. Пэўна, яны не далі таго, што магло збыцца некалькі часу пазьней, але ўсё-ж былі паказчыкам няўхільнага па­вароту беларускага рэволюцыйнага руху ў пераважнай яго большасьці.

Праўда, у Петраградзе таксама нельга было абыйсьціся без таго, каб пасылаць на розныя зьезды й нарады выключна інтэрнацыяналістычна-настроеных сяброў, усё-ж, за вылучэньнем Я. Варонкі, больш ніхто яго ўмеранасьці не пасылаўся нікуды. На дэмократычную нараду, у савет нацыянальна-соцыялістычных партыяў, у пецярбурскі савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў і інш. пасылаліся выразна левага кірунку людзі.

Трэба адзначыць да выпадку, што, пры пачатку аднаўленьня ў сакаві­ку 1917 году легальнай чыннасьці Бел. С. Грамады, у яе ўплыло шмат на­родніцкіх элемэнтаў. Старая програма Грамады мела ў сабе досыць выраз­ныя моманты народніцкіх ухілаў. Апроч гэтага, самы характар экономічнага становішча Беларусі, як краіны земляробскай, дапамагаў ужытку народ-