Старонка:Уступамі да Акцябра-2.pdf/3

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Усё гэта разам, як дань часу, дыктавала фракцыі Грамады на зьезьдзе вясьці тонкую і асьцярожную політыку ў справе выбараў у Выканаўчы Комітэт Рады Беларускіх організацыяў і партыяў, якую зьезд рашыў абраць на зьмену Нацыянальнага Комітэту. Для відавочнага ядынства руху ў выстаў­лены сьпіс кандыдатаў фракцыя Бел. С. Грамады ўставіла некалькі больш прыемных для яе асоб з іншых кірункаў. Усё ж гэта было рэзкім вызавам супраціўнай старане, і яна прыняла яго, выставіўшы ў піку грамадаўцам спісак з самымі непажаданымі дэеля апошніх асобамі. Урэшце, пасьля падліку галасоў, выявілася, што ў сябры рады аказаўся выбраным і быўшы таварыш старшыні Нацыянальнага Комітзту—той-жа П. Аляксюк.

З гэткай сытуацыяй ніяк не хацелі згадзіцца грамадзісты, бо то было бы роўназначна аддачы беларускага рэволюцыйнага руху на далейшую яго компромітывацыю,—болей таго, то сьведчыла-бы аб слабасьці яго рэволюцыйных традыцый. Разумеючы гэта, фракцыя Бел. С. Грамады зьезду рашыла ўжыць рэволюцыйны мэтод, каб зьмяніць непажаданую комбінацыю сіл, і назаўтра-ж надала прапазыцыю назначыць новыя выбары. Сваю прапазы­цыю грамадаўцы матывавалі пасьпешнасьцю выбараў, дзякуючы чаму ў сябры Рады папалі шкодныя для беларускага роволюцыйна-нацыянальнага руху асобы. Гэта было сернікам, кінутым у газу: падняліся крыкі, протэсты. Фракцыя зьезду Беларускай Партыі Народных Соцыялістых, чуючы, куды на­кіраваны стрэлы, патрабавала конкрэтна паказаць, хто ёсьць тым шкодні­кам, і тут-жа дастала адказ старшыні зьезду: „Гэта— Аляксюк". Таварышы апошняга па фракцыі, а таксама некаторыя непартыйныя, блізкія па політычнай афарбоўцы да Аляксюка, прынялі абразу апошняга за абразу ўсёй Беларускай Партыі Народных Соцыялістых і рэзка запротэставалі.

Але на іх протэст ня было зьвернута жаднай увагі, і выбары адбыліся нанова.

У скутку гэтых выбараў у Выканаўчы Комітэт Рады беларускіх організацый і партый папалі выключна кандыдаты Грамады.

Гэтым была разьбіта другая чародная акцыя будучай беларускай белагвардзейшчыны. Пасьля выбараў, фракцыя Беларускай Партыі Народных Соцыялістых аднатавала ў заяве да зьезду Белар. С. Грамаду гэткімі словамі: „Бел. С. Грамада на зьезьдзе 8-10 ліпня 1917 году, зьяўляючыся боль­шасьцю, уносіла дэзарганізацыю ў працу зьезду й гвалтавала меншасьць яго", і далей—„дарога, па якой Бел. С., Грамада хоча вясьці нашу агульную працу, можа быць перашкоднай да шырокага культурна-нацыянальнага адраджэньня Беларусі". Праз гэта „Беларуская Партыя Народных Соцыя­лістых, ня маючы магчымасьці браць часьціну адказу перад беларускай на­цыяй за кірунак працы зьезду ў момант агульнага бязладзьдзя (Курсіў наш Ж. Х. З.), адзывае сваіх прадстаўнікоў са зьезду і пастанаўляе давясьці аб гэтым да ведама беларускага народу.[1]

Гэта мажлівасьць была дадзена Беларускай Партыі Народных Соцыялістых. Але выпаўніць яе ня прышлося. Беларускі нацыянальна-рэволюцыйны рух фактычна грунтаваўся на працоўных элемэнтах беларускага народу. У моц гэтага, ён ня мог заставацца ў нярухомым становішчы, што значыла тады—адыходзіць ад рэволюцыі: наадварот—праз большасьць Бел. С. Грамады ён сягаў побач з самымі левымі кірункамі агульна-расійскага руху. Усё зда­ровае, правідкае гуртавалася навокал левага крыла Соцыялістычнай Гра­мады, галоўным чынам яе Пецярбурскіх—і пасьля—Бабруйскай організа­цыяў. Так што, даводзіць да ведама сваю крыўду Беларуская Партыя На-

  1. «Вольная Беларусь» № 13,1917 г.— Зьезд дэлегатаў...