Перайсці да зместу

Старонка:Успаміны Лявіцкая Бадунова.pdf/2

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

аптэку і праз нейкі час служыў у хаўруснай краме ў Радашковічах. У гэтым часе (у 1895 г.) ён ажаніўся з Люціяй Гнатоўскай і яшчэ пару лет пражыў у Радашковічах, служачы ў памянёнай краме.

Да літаратурнай працы тага часу належыць шмат вершаў, апавяданьняў вершамі і прозай, большая частка якіх яшчэ й цяпер ненадрукована. Часьць літаратурных твораў таго часу нябожчык хацеў перарабіць, часьць лічыў зусім ня вартымі ўвагі і дзеля таго ня меў іх нават напісаных. Да такіх астатніх, як прыклад, можам назваць яго прамову пабеларуску, на разьвітаньне д-ру Яну Оффэнбэргу, які выяжджаў з Радашковіч. Да твораў гэтага часу належыць і яго песа «Злодзей».

У 1897 г. А. Лявіцкі з сям'ёй пераехаў на жыцьцё ў свой хвальварак. Тут ён з замілаваньнем займаецца садаўніцтвам: засадзіў вялікі фруктовы сад, абсадзіў свой дом ліпамі, клёнамі і рознымі другімі дрэвамі, пазасаджаваў у садзе альтаны і алей. Але побач з гэтым, ён ня кідае і літаратурнай працы.

У 1903 годзе ён выяжджае ў Вільню, дзе супрацоўнічае ў мясцовых расійскіх газэтах. На жаль, твораў гэтага часу не захавалася: яны згінулі ў часе разгрому ў 1917 г. хвальварку Лявіцкага.

Праз год А. Лявіцкі вярнуўся з Вільні да хаты. Тут ён супрацоўнічае ў Менскіх расійскіх газэтах («Бѣлорусскій Вѣстникъ»), у віленскім польскім тыдневку «Zorza Wіleńska» і др.

1906 год застае А. Лявіцкага дома, а першае друкаванае слова пабеларуску знаходзіцца зараз-жа ў яго хаце. Да гэтага і крыху ранейшага часу належыць знаёмства Ядвігіна з Я. Купалам, які заўсёды лічыцца тут жаданым госьцем.

На старонках "Нашае Нівы" аднымі з першых зьяўляюцца творы Ядвігіна Ш. Творы гэтыя добра знаёмы ўсей чытаючай Беларусі, і дзеля гэтага мы затрымлівацца на зьмесьце яго твораў ня будзем. А. Лявіцкі пасылае матар'ялы то з хаты, то выяжджае ў Вільню, дзе супрацоўнічае ў "Haшай Ніве", вядзе с-гасп. месячнік «Саху», а праз нейкі час вядзе фактычнае рэдактарства газэты «Віelarus». Гэты пэрыад—найбольш пладавіты ў яго літаратурнай працы: ён напісаў шмат апавяданьняў, цікавых допісаў, с-гасп. артыкулаў і брашур. У гэтым-жа часе вышлі з друку і яго тры кніжкі—перш невялічкая поэма—«Дзед Завала», потым «Бярозка і Васількі» — зборнікі апавяданьняў.

Увесну 1914 г. Антон Лявіцкі пераяжджае ў Менск, дзе рэдагуе «Саху» і «Лучынку». Вайна спыняе гэтыя выданьні, але А. Лявіцкі застаюцца ў Менску, каб утрымаць «Беларускую кнігарню», адзінае ў той час вогнішча беларускага слова і думкі. Улетку 1915 г. арганізуецца ў Менску, глаўным чынам заходамі і працай Ядвігіна, «Беларускае Т-ва помачы ахфярам вайны».

Увесь цяжкі час з 1914 — па 1917 год, чорны час уціску і безнадзейнасьці. А. Лявіцкі разам з маленькай жменькай культурных беларускіх працаўнікоў, згуртаваных у Менску адным клічам любасьці да бацькаўшчы-