Старонка:Успаміны Лявіцкая Бадунова.pdf/1

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ПАСЬМЕРТНЫЯ ЎСПАМІНЫ.

ЯДВІГІН Ш. (АНТОН ЛЯВІЦКІ).

† 24. ІІ. 1922 г.

Антон Лявіцкі быў патомкам старога роду беларускай шляхты. Як сьведчаць старыя дакуманты, Лявіцкія мелі вялікія зямельныя маёнткі ў Меншчыне і Віленшчыне, але паволі ўсе гэта пайшло ў нябыцьцё, і ўжо бацьку нашага пісьменьніка астаўся толькі невялічкі хвальварак у Віленшчыне.

Бацька Ядвігіна Ш., Ян Лявіцкі, доўгі час служыў на ваеннай службе і быў афіцэрам падчас вайны Расіі з туркамі. У часе паўстаньня, каб не пайсьці, як расійскаму салдату, проці паўстанцаў, ён выйшаў у адстаўку. У скорым часе пасьля гэтага ён ажаніўся з Вольгай Валіцкай. У той час Ян Лявіцкі служыў у маёнтку Дабосьня, Магілёўск. губ. Рагачоўск. павету, які належыў тагды да Булгака, і меў там пасаду кіраўнічага.

У гэтай Дабосьні на Магілёўшчыне ў 1869 годзе радзіўся Антон Ляжіцкі. Там-жа ён правёў і першыя годы свайго дзяцінства.

З Дабосьні бацькі Ядвігіна пераехалі ў маёнтак Першаі, на Меншчыне, графа Тышкевіча. Там Ян Лявіцкі меў пасаду падлоўчага (па лясной часьці). Адтуль малы Ан. Лявіцкі паступіў у Менскую гімпазію, але, яе ня скончыўшы, паехаў у Маскву, дзе, падгатаваўшыся, паступіў на мэдыцынскі факультэт Маскоўскага ўнівэрсытэту. У часе забурэньняў у ўнівэрсытэце быў арыштаваны і сядзеў у Бутырскай турме, а пасьля ў Петрапаўлаўскай крэпасьці.

Да гэтага часу адносіцца яго вядомы пераклад на беларускую мову Гаршына «Сыгнал».

Выйшаўшы з «Петрапаўлаўкі» А. Лявіцкі ў унівэрсытэт не вярнуўся, а здаў экзамен на аптэкарскага практыканта і паступіў на практыку ў адну з Маскоўскіх аптэк. Атрымаўшы званьне памоцніка правізара А. Лявіцкі вярнуўся ў Радашковічы, Вілен. губ., дзе паступіў на службу ў мясцовую аптэку. Адтуль яму было блізка да свайго хвальварку, дзе гаспадарыла яго заўдавеўшая маці.

Слабае здароўе не пазволіла яму доўга служыць у аптэцы. Ён пакінуў