Перайсці да зместу

Старонка:Урачыстыя дні (1930).pdf/45

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

*

Я чуў гэту казку калісьці даўно,
нямала іх ходзіць па сьвеце.
Такія легенды успомніш ізноў,
хоць іх ня друкуюць ў газэце.
Легенда ня згіне, пад звоны травы,
змаганьне ізноў як распаляць,
і вечная слава героям жывым,
загінуўшым вечная памяць!
..............
Мінаем раўніну, ўзьяжджаем на луг,
віднеецца вёска ў лагчыне,
а коні няспынна бягуць ды бягуць,
імкнуцца дагнаць далячыні.

1928 г.

|}