Перайсці да зместу

Старонка:Урачыстыя дні (1930).pdf/44

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Адважна змагаўся чырвоны атрад,
ды што-ж, калі моцная сіла:
зьляглі, як трава у пракосы, падрад, —
усіх прытуліла магіла.
Адно вось Максіма ніяк ня узяць,
адважны быў хлопец, адважны…
І доўга б прышлося паном пастраляць,
Ды толькі Максім не заўважыў.
Падкраліся з боку, схапілі яго;
нядоўга, вядома, судзілі —
назаўтра чуць дзень павялі за сяло…
…і стала у полі магіла.
Клялася дзяўчына, ўзышоўшы на жвір,
адпомсьціць паном за каханьне.
І плакалі ў полі, рыдалі вятры,
Алеся-ж пайшла ў партызаны.
Хадзілі ўсялякія чуткі тады,
што, быццам, дзяўчынку забілі,
ажно цераз год, як квітнелі сады,
Алеся прыйшла на магілу.
Яна й пасадзіла бярозу сама,
вадой палівала з крыніцы.
Цяпер-жа Алесі у вёсцы няма —
паслалі кудысьці вучыцца.
А людзі назвалі магілу — „Герой“,
бярозу празвалі — „Паўстанкай“.
Прыгожа там летам вячэрняй парой,
прыгожа вясною уранку.