Перайсці да зместу

Старонка:Урачыстыя дні (1930).pdf/43

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

хацелі імклівасьць працоўных суняць,
ня ведалі, хто пераможа.
Ад краю да краю узьняўся народ.
І так — бяз усякіх загадаў.
Ішлі бараніць вызваленьне сваё,
ізноў устрывожылі хаты.
У нашай-жа вёсцы жыў хлопец Максім,
дзяцюк — пашукаць такіх трэба;
раней ён у пана аратым служыў,
здаецца, за шэсьць пудоў хлеба.
Кахаў ён дзяўчыну адну — сірату —
дзяўчыну Алесяю звалі.
Жыла у тэй хаце, дзе клёны растуць,
цяпер жа вучыцца паслалі.
Дык вось усхадзіўся ня жартам Максім:
— Даволі цярпелі, даволі!
Ляпей-жа адважна загінуць зусім,
чым жыць і марнець пад няволяй!
І плакала горка дзяўчына адна:
— пра хлопца ні слуху, ні чутак.
Вясной разгарэлася болей вайна,
стагнала зямля у пакутах.
Аднойчы імчаўся праз вёску атрад,
спыніўся (што робіць каханьне!).
І хлопец спатканьню з дзяўчынаю рад,
ня надаўга толькі спатканьне.
Дзе толькі ні глянь і дзе вокам ні кінь —
наехала белых у вёску…
Стары, а ня помню дзянёчкаў такіх,
ня помню, каб быў такі лёскат.