Перайсці да зместу

Старонка:Урачыстыя дні (1930).pdf/42

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Гады за гадамі няспынна ішлі,
і людзі мяняліся так-жа,
і заўжды атрутную чарку пілі,
а пан усьміхаўся і княжыў.
Працуеш, бывала, а прыйдзе зіма —
пустуюць старыя аруды:
ні хлеба, ні корму скаціне няма,
ад крыўды ірваліся грудзі.
Вядома, зямелькі тае недахват;
пасееш — зьбіраеш ня ў пору:
раз пану заўсёды ўва ўсім вінават,
павінен-жа вырабіць норму.
Пасьля пачалася ліхая вайна,
забралі усіх у салдаты.
Ад ранку да ночы, ды зноў да відна
сьлёзы ліліся па хатах.
А дзеці зьбіралі на хлеб каласы,
і гэтым жывіліся людзі.
Трывожна шумелі, шумелі лясы,
пыталіся — што гэта будзе?
І раптам прымчалася вестка здалёк,
ня помню, удзень, а ці ўночы:
здаволены будуць сяляне зямлёй,
а фабрыкі ўсе — для рабочых.
— Даволі, сказалі, за што ваяваць! —
вярнуліся людзі дадому,
пачалі ізноўку па-малу араць
бяз лішніх і нізкіх паклонаў.
Ды толькі нядоўга была цішыня,
заляскалі зброяй вяльможы,