Перайсці да зместу

Старонка:Урачыстыя дні (1930).pdf/41

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І сыплюцца словы на хвалі вясной,
а хвалі разносяць па сьвеце.
Такія легенды успомніш ізноў,
хоць іх ня друкуюць ў газэце.
Убачыўшы зараз над рэчкай вярбу,
легенду снуюць успаміны.
А коні няспынна бягуць ды бягуць,
імкнуцца дагнаць далячыні.
Узгоркі, лагчыны, вазёры, лясы
мінулі, даўно за плячыма.
Раўніна і рэчка ў абоймах красы
сьнятамі зьнітованы шчыльна.
На полі ля рэчкі бялее курган,
над ім узрастае бяроза,
празвалі ў народзе Героем курган,
а дрэва — Паўстанкаю грознай.
І ходзіць ў народзе легенда адна
аб насыпе й дрэве высокім,
адкуль узялася — няйначай рака
прынесла на хвалях здалёку.

*

„Калісьці нядаўна ў мінулыя дні
на гэтай бязьмежнай раўніне
жылі у вялікім маёнтку паны
адзінай Расійскай краіны.
Ад іх мы спазналі нямала пакут,
Ды што ўспамінаць пра старое.
Сягоньня мы самі пануем вось тут:
Над мёртвым пануе жывое.