Старонка:Урачыстасьць (1925).pdf/99

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ШЫРЭЙ КРОКІ

(Замест мовы над магілай А. Бурбіса)

Калі сядзіш тут, У Бэрліне, у вагромністым месцы найкультурнейшай краіны, адгароджаны ад роднага краю тысячамі вёрст і высокімі сьценамі-граніцамі; калі сядзіш тут, у чужыне, і марудна, нэрвуючыся, але ўпарта, хоць пакрысе, падкладаеш каменьчыкі й цаглінкі на падмурак Беларускай Культуры, то часта, як ні цьвёрды ты ў веры, як ні прамяністы ты ў спадзевах, усё-ж грызе цябе чарвяк сумненьня: калі тое будзе, што мой край хоць на сотні верст падбліжыцца культурна да Нямеччыны? Якую сілу патугі трэба разьліць па глухой, прыціснутай, паўсьпячай роднай зямлі, каб паставіць яе на сьцежынку, ужо зарасьціўшую сьляды калісь паступаўшых па ёй культурных народаў. Ці хопіць жывакосту ў паўстаючай маладой культуры, каб разагнаць, разарваць полаг загартаванай пануючай культуры вялікіх старых народаў?

Росквіт друкарскае справы, горы штодзенна выходзячых з-пад машыны кніг, тысячы газэт, крафты, падземныя чыгункі, семсотразовыя абыходы цягнікоў па чыгунках места, сотні тэатраў і… няслабнучая праца над паглыбленьнем далейшай культуры, над яе росквітам: і буяньнем агромністай зданьню глядзіць на цябе і ліхамысна ўсьміхаецца: „Куды вам, раз-