Старонка:Урачыстасьць (1925).pdf/100

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

душаным, прытоптаным, заціснутым, куды вам узьнімаць ваш рух? Бярэце гатовае, стаўшы на каленкі і абявязуючыся плаціць рабствам, самагубствам аж да таго часу, пакуль не сатрэцца воблік вашага твару, асаблівасьць вашай душы і… скура на сьпіне, руках і нагах“.

Але з няведамага захову, з патаемных утулак высоўваюцца пупышкі жыцьця трывалых расткоў народу нашага, — кратаюцца творчыя калёсікі бунтючай душы і… цамэнтам скрапляюць яе веру, закідваюць зярняты надзеі, гарту, адвагі, — і ты кладзеш марудна, паціху, няўпрымет цаглінку за цаглінкай на падмурак Беларускай Культуры. Што-ж дзіўнага, вы культурныя папярэднікі, вольна й нявольна адпіхаўшыя Белую Рутэнію ў цёмную адсталь, у бакі, у пазадворкі, каб не мазоліла яна вачэй вашых, каб не перабівала вам посьпеху, — што-ж за дзіва, што цяпер географічная карта, як-ні-як, не абыходзіцца без яе? Праўда, без належных ёй меж, з кускамі, адрэзанымі, каму ня гультайна было, але вось, вось яна — Савецкая Беларусь.

І ў тым месцы, праз якое мімахоць праходзіць гонарнае вока, сапраўды ёсьць штось жывое, ужо рухаючае, ужо стаўшае на ногі, гукнуўшае ад сябе, і не ў адным варожым вуху зашчэмленае на манер косткі ў горле:

„Савецкая Беларусь!“ Ні абшар, ні граніцы ні заскарузласьць старой культуры не маглі быць непраходнымі прашкодамі пры яе адраджэньні. Маладая побезь праткнула цьвярдзейшыя і ўпарцейшыя сковы і нават прашла ў сэрца Нямеччыны…