Старонка:Урачыстасьць (1925).pdf/72

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Быццам-бы з гарачай
Шчыраю мальбою
Просіць кагось ўчуці
Яе крык-праханьне.
Паглядзіш вакола —
Сіла маладая
Ў стомленай істоце
Ўстане-скалыхнецца,
І ты рвешся ўгору,
Рвешся гэтак к гаю,
А парушыць з месца
Не хацеў-бы, здэцца.

|}