Старонка:Урачыстасьць (1925).pdf/61

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Адбіваецца сьвятло ў кіпучай, палаючай крыві, —

Крыві чыстай, крышталёвай, што вытачылі палкія постаці натхненных, загартаваных змаганьнем за комунізм ваяк.

Яе рубінавыя пырскі паднімаюцца да сіняга зэніту небнай вышыні і зьліваюцца ў разьвеяных рагах косьмічнай яскравасьці, у танклявых валаконцах зорнага мігаценьня.

Хтось тчэ з іх чырвоныя, ірдзістыя палотнішчы, хтось з іх выкройвае яскрава-чырвоныя сьцягі.

Чырвоны сьцяг — з крыві ваяк, прапаленай сонцам.


Ка́ты, каты!

Шалёныя, дзікія!

Вам хочацца болей ды болей крыві працоўнікаў —

Пеністай, гарачай, ап‘яняючай?

Кроў дражніць вас,

Вас дражняць чырвоныя сьцягі?

Вы хочаце затуліць праменісты лік расквітнеўшай Свабоды?


Магутнай сілы віхры руйнуюць стары сьвет, ломяць яго падпоры, заставы, пілі, а ў замен —

Мільёны галасоў з шырока адчынетых грудзей справаджаюць нараджэньне новага, вольнага жыцьця гучным інтэрнацыяналам.


Кароль Лібкнэхт, Роза Люксэмбург!

Празрыстым адбіткам у вогненным промені глядзяць іх мужныя блікі —

У даль бесканечных дзён новага жыцьця —