Старонка:Урачыстасьць (1925).pdf/62

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Да пасаду Комуны.

Хто кажа, што іх няма?

Хлусы, здраднікі!

А хто-ж уперадзе гэтых тысяч і мільёнаў, якія зьяднанымі, засуцэленымі радамі нясуць на сваіх плячох сьветаблісную перамогу?

Насустрач нараджэньню новых дзён?

Кароль Лібкнэхт! Роза Люксэмбург!

Вялікія мерцьвякі і вечна жывыя!

Неабачным дыхам у хвалях эфіру лунаюць электроны рэволюцыйнага пэнту.

Тачэце мячы, гастрэце пікі! Гартуйце сэрцы! Зьбірайце адвагу! Мацуйце рады!

Гэроі паўстаньня!

Вас завуць

Часы нараджэньня —

На вялікіх магілах вялікіх ваяк —

Панства Комунізму!