Старонка:Урачыстасьць (1925).pdf/59

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ДЭЛЕГАТКА

Дэлегаткай вясковаю? —
Чаму-ж не — сход намечвае!
Трэба йсьці жыцьцю новаму,
Трэба йсьці насустрач яму!
Прыкрапіліся цёмныя
Да кудзелі да кужалю,
Век сядзелі бязмоўнымі,
У бядоце зьнядужалі.
Да політыкі — дзе табе!
Гэта рэч — не жаночая.
Толькі з кухняю, з дзеткамі,
Толькі к хаце прыўрочана.
Зацірала натужная
Мізгатня кожнадзё нная;
Вазганіна лапцюжная,
Калатніна суконная…
А цяпер, годзе, будзе ўжо!
На пуціну шырокую
Стаць кабеціне суджана…
Покуль быць збоку ёй?
Што цярпела — ня здарма то,
Крэпла ўсё-ж пераконаньне…
Рэволюц‘я пажарамі
Папаліла спаконнае.
Рачаіснасьцю новаю
Час пуціну адмечвае…
Дэлегаткай вясковаю? —
Мне адказвацца нечага!