Старонка:Урачыстасьць (1925).pdf/58

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Такі час, калі лес будзе песьні гусьці,
А праменьні вясновага сонца зіяць,
Каб заўсёдную весну ў ягоным жыцьці,
Неабмежнай свабодай ўбіраць…
Я стаю заварожан шумлівасьцю дрэў,
Пазіраю уверх, дзе плывуць аблака,
А тут душу гартуе галосны напеў,
Што шле чадны завод праз гудзеньне гудка!

Бэрлін, 14/IV-22 г.
Grünewald.

|}