Старонка:Урачыстасьць (1925).pdf/57

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

IV

im grünewald — у зялёным лесе

Я стаю, заварожаны шумам лясным,
І гайдаюся ў рыхт па кірунку дзяроў,
Што схіляюцца нізка пад ветраны ўздым
Да абголеных ‘шчэ нізкарослых кустоў,
Праз кароны з калюк сее сонца прамень,
Як праз рэшата, сыплецца ўніз на мяне,
Быццам ў душу стараецца глянуць мне дзень,
Поўны дыху жыцьця, якіх шмат на вясьне.
Піскам рэзвым з вяршын стройных, гладкіх сасён
То адтуль, то адсюль пташкі сьпеў падаюць
І ў музычнасьць ад шуму жывую гармонь
Мэлёдыйнай струёю між дрэваў ліюць.
Дзесь здалёк — чуць даходзіць ка мне ў шуме хвой —
Горад-волат ў каменным закуцьці гняцьця
Ня спыняе ўздымаць рух агромністы свой,
Рух людзкога, як мора, жыцьця.
Рэзкім сьвістам гудок ад заводаў наўзрэз
Цераз дахі дамоў, праз узьюшаны пыл
Мчыцца роўна і проста кірункам на лес,
Колькі мае для лёту з прыроды ён сіл.
У гэтым гудзе яго адчуваецца штось,
Чаго шолам лясны ня зглушае сабой,
І што ў душу маю прабіваецца скрозь
Ды ўздымае у ёй гардзялівы настрой,
Беру ў палкую творчасьць працоўных людзей,
Для якіх покуль сонца і лес — чадны дым
У заводах, але каму хутка ўжо йдзе
Час другі, час інакшы зусім —