Старонка:Урачыстасьць (1925).pdf/101

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Вось так і марыцца, што гэта асабістасьць у форме літары Ў так і закалупвае цаліну варожасьці, як матыкаю драсён, як кіркаю глыбы каменнага вугалю.

Спрактыкаваны лейпцыгскі друкар, меўшы ўсе закавырачкі літар, ад Японіі ла Арабіі, ад Іудэі да Гішпаніі — ня меў у сваіх касах ажно дагэтуль гэтае мудрае, ліха ведае адкуль узятае закавыркі Ў. І ён яшчэ з недавер‘ем якімсь не адлівае яе ўцалку, а мудра з асцярогаю надстаўляе ◌̆ над простым У… пэўна з думкаю, што Беларусь — то-ж Заходні край у вуснах Мураўёва ці Каяловіча, а разам і не аднаго фон-Карла, да якога часова надстаўлена кароткае ◌̆.

А тымчасам гэтае Ў — гэта сымболь ідучай усё дальш і дальш уперад, ужо цьвёрда ўстаўшай на ногі Беларускай Культуры.

Ці-ж трэба казаць, як натужна яе станавілі? Ці-ж павераць з дзеравянымі заскарузлымі сэрцамі недаверкі, што яна стала сталёвай поступ‘ю, абапершыся на магутныя плечы беларускіх працаўнікоў? Не павераць, пакуль ня ўложаць рук… пад яе поступ…

Шырэй крок! Натужней мускулы душы і сэрца! Вышэй меч!

Ужо гал раздаўся шырэй, ужо падмурак падняты вышэй, ужо паветра больш і сьвятло яскравей…

А калі ўдарыла першым ударам змаганьня сэрца Бурбіса, калі ступіў яго крок з гнойнае сучаснасьці ў пруткае будучае, сьцены былі на цаль адна ад другой, гушчарняк пад