Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/99

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

за Сьцяпанам, які ў вершы "Разьвітаньне"[1] на матчыну параду

Ты ня біся з бедным братам,
Што, як ты, працуе,
А заві яго на помач...
Прыдзе, як пачуе, —

сьвядома адказвае:

Споўню ўсё, аб чым прасіла, —
За народ, за яго волю
Буду сьмела біцца...

М. Чарот бачыць, як ідзе кіпучая сьвядомая праца па ахове свабоды. Абуджаныя да волі грамады мусяць раней забясьпечыць для сябе волю, а пасьля пераходзіць да будаўніцтва новага жыцьця.

Найболей прыгожы момант, момант абароны свабоды, асабліва багата адбіты нашым песьняром у яго творах.

Сьцяпан ідзе ў бойку, помнячы мацерыны словы "ня біцца з бедным братам". Раць за рацьцю

Уперад мкнецца грамадой;
Ідзе, заве: на бой! на бой!
Агонь ня тухне. Кожны дзень
Расьце іх лік, як ў рань прамень...[2]

Поэта зьвяртаецца да каваля (верш "Кавалю") і кажа:

Куй, каваль! Зялеза гнецца...
Іскры хай лятуць далёка,

  1. "Завіруха", стар. 34.
  2. Іbіdem, стар. 55.