Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/98

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

поэты. Поступ свабоды, жывы і ачулы яму, чуцëн у шэрагу натхненных вершаў-гімнаў М. Чарота гэтага пэрыоду. Песьнярова лера не маўчыць, яна настроена на нясупыннае пяяньне. Яе струны вібруюць ад кожнага поступу свабоды. Для беларускіх працоўных гушчаў свабода была жаданым госьцем. Занадта цяжка адбівалася на іх дэспотычная, прыгонная окупацыя.

Прыход свабоды на беларускія абшары М. Чарот малюе ў наступных мулях, у рытме, ад якога чуцëн гук тысячаў ног:

Загрымеў моцна гром,
Ажно здрогнуўся сьвет,
Ажно іскры сыпнуліся з неба,
І няволі цяжкой
Агнём зьнішчаны сьлед,
Аб якім ўспамінаць ўжо ня трэба.
Гэты гром разбудзіў
Ўсіх нявольных людзей,
Асьвяціў бліскавіцай ім шлях...
Ад сахі, варстакоў
Мкнуцца ўсе к грамадзе,
Каб навек утрымаць вольны сьцяг[1].

У гэтым паходзе, аднак, ня толькі зьнішчэньне няволі. Гучлівасьць і агнённасьць прышоўшай на Беларусь свабоды ня толькі "паліць, нішчыць усё з края да края". Не! Яе руйненьню падлягае ўсяго толькі прыгонная спадчына. А там — на яе руінах — свабода, сонца волі над усімі запалае". І сьледам

  1. "Завіруха", стар. 17.