Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/100

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Хай стук молата нясецца,
Сэрцы ранячы глыбока.
Хай твой стук народ пачуе
І прачнецца, як адзін…[1]

|}

Змаганьне за свабоду і яе абарона — справа агульная, грамадзкая, колектыўная. Зарука посьпехаў гэтай чыннасьці — у клясавай сьвядомасьці і ў загартаванасьці сэрца…

Але ва ўмовах Беларусі ёсьць і яшчэ адзін фактар. Гэты фактар — нацыянальная сьвядомасьць. На гэтай струне вораг беларускага працаўніка ўвесь час не пакідае надыгрываць. Забіраючы Беларусь, ён нёс абманныя лёзунгі гэтага характару. Уцякаючы пад напорам Чырвонае арміі, ён кідае словы і думкі аб Беларусі, як аб частцы панскае Польшчы, аб крэсах усходніх. Поэта пераймае ворагаву думку:

Родная зямелька
Ў бой апошні кліча…
Йдзі, хто хоча волі,
Дык сынам заліча![2]

„Йдзі, хто хоча волі“, хто хоча будаваць край, як вольны край свабоднага народу. М. Чарот не разумее вызваленьня напалову. У рэволюцыйнай завірусе мусіць зьнішчыцца соцыяльная і нацыянальная няволя. Бяз гэтага нельга залажыць моцныя падставы для будаўніцтва новага жыцьця.

Правёўшы ў сваёй творчасьці пэрыод змаганьня за вольную савецкую Беларусь, М. Чарот з тым-жа

  1. „Завіруха“, стар. 56.
  2. Іbіdem, стар. 57.