Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/97

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Праз гэты верш творчасьць М. Чарота цьвёрда пераступае к часу вызваленьня Беларусі ад палякаў. Героічнасьць змаганьня Чырвонае арміі, адвага паўстанцкай барацьбы, у якой і сам поэта прымаў удзел, надалі яму багатага натхненьня. Які час мог быць паўнейшы прыгожасьцю?

І ня быў-бы М. Чарот песьняром — ваякам за волю, каб гэткія падзеі не ўскалыхнулі яго нутро! У яго творчасьці, як у творчасьці рэдкіх пісьменьнікаў, яскрава акрэсьлены сынтэз поэтыцкага строю і чыннасьці барацьбіта. Сугучнасьць з эпохаю — поўная.

Родны наш край вечнай пакуты,
Зноў ты ў праменьнях свабоды,
З громам упалі жалезныя путы,
К сонцу ідзіце, народы...
Вось прычакалі лепшай мы долі,
Слава героям Усходу!
Сонца ня згасьне... Хутка на сьвеце
Згінуўшае ляжа у труны...[1]

Гэткімі радкамі прывітаў М. Чарот першы свабодны подух вызваленай Беларусі. Урачыстасьць яго настрою сьведчыць аб шчырай песьняровай радасьці, як аб пачуцьці барацьбіта. Гэта пачуцьцё, глыбокае і палкае, надало М. Чароту багатае музыкі і фарбаў.

Вялікасьць рытму пераможнасьці, дапамінаючы рытм Марсэльезы, справодзіць ня толькі гэты твор

  1. "Завіруха", стар. 27.