Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/94

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Няхай песьня далёка нясецца,
Хай разбудзіць таго, хто шчэ сьпіць,
Ува ўсіх тады сэрца заб'ецца, —
Не захочуць далей гэтак жыць...[1]

У гэтым вершы пясьняр бачыць карэньні цяжкага жыцьця беларуса ў нацыянальнай няволі, у нацыянальная несьвядомасьці. Бо "краю мой родны, усімі забыты"[2], бо з беларуса "кпяць нікчэмна ў яго роднай хаце". Аднак, гэтым нотам М. Чарот рашучай ад іншых поэтаў процістаўляе колектыўны момант, няпрымендля змаганьня за лепшае жыцьцё. Жыцьцё палепшыцца, зазначае ён, выключна ад соцыяльна-нацыянальнага вызваленьня. А апошняе правядуць грамады:

Зьнікнуць хмары, сонца ўзыйдзе
І над нашым краем,
Грамадою тады выйдзем,
Песьню засьпяваем[3].

Характарна, што М. Чарот не дае жадных намёкаў на голыя нацыянальныя ідэалы, ня ставіць іх асобна ад соцыяльных. Невялікая колькасьць яго вершаў, памечаных 1919 г. і надрукаваных у зборніку "Завіруха" (Менск, 1922 г. Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі), як найлепш выяўляюць яго пераходную ступень да чыста рэволюцыйнай творчасьці 1920 году.

  1. "Завіруха", стар. 87.
  2. "Ibidem", стар. 106.
  3. "Ibidem", стар. 108.