Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/93

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

„пачаў жыць", а „нядаўна нявольнікам быў". „Прышоў час, калі сорамна спаць — ўсе жыцьцё пачалі будаваць". М. Чароту прыкра робіцца, што бурлівы процэс соцыяльна-нацыянальнага будаўніцтва абмінае Беларусь. Закляты лёс цягне зьдзеквацца над яе працоўнымі гушчамі, якія у сваю чаргу ў шмат чым вінаваты самі. Векавы прыгон налажыў на іх цяжкую пячатку пакоры—разварушыць ад якое можа моцны звановы гуд... Хто-ж павінен той звон ускалыхнуць?

Цікавым стае той факт, што М. Чарот упяршыню зьявіўся перад намі са звановым гудам. Болей таго, гэта сымптоматычна для яго далейшай творчасьці. Творчасьць песьняра неадхільна і неадродна ад долі-нядолі беларускіх працоўных гушчаў. Яны справодзяць яго з часу першага абуджэньня праз агульны ўздым, праз змаганьне за волю наўсьцяж будаўніцтва соцыялізму. Праўда, у Чаротавым „Звоне" маецца доля алегорычнасьці, але Чарот якраз захапіў сваёю творчасьцю той пэрыод, у які нельга было абыйсьціся бяз гэтага. І яго „Звон" у значнай меры адбівае рэволюцыйны адраджанізм. Гэта—Чаротава даніна героічнай наша-ніўскай плыні ў беларускай літаратуры. Але ў гэтай даніне пераважае соцыяльны элемэнт. Яго мы сустракаем і ў іншых вершах пачынальнага пэрыоду поэтавай творчасьці.

Вось верш, прысьвечаны „Беларускаму хору Тэраўскага". М. Чарот у ім у гэткай форме выпукляе прызыўныя воклічы: