Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/92

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

у аднэй руцэ трымаў стрэльбу паўстанца, другою—пісаў свае бадзёрыя прызыўныя вершы. Пад пераважна сумны настрой сваіх колег-песьняроў М. Чарот зьмяшчае ў часопісу "Звон" свой верш пад аналёгічнай назвай. У гэтым вершы поэта зьвяртаецца да звону, заклікаючы яго званіць так, каб прачнуўся той, хто сьпіць, а хто ўстаў, каб ішоў да працы.

Зазвані моцна, звон, загудзі,
Каб пачулі цябе на увесь край,
Беларуса хутчэй разбудзі,
Хоць цяпер яму спаць ты ня дай!
Прышоў час, калі сорамна спаць;
Усе так шчыра за працу ўзялісь,
Ўсе жыцьцё пачалі будаваць,
А ты сьпіш... Хоць ад звону прасьнісь!
Паглядзі, як сусед пачаў жыць,
Што нядаўна нявольнікам быў.
Ён ня спаў, — і цяпер ён ня сьпіць,
Усім кажа, што ён яшчэ жыў.
А чаго, беларус, ты маўчыш?!
І табе годзе, братку, драмаць:
Калі можна гукаць, ты маўчыш,
Каб пасьля ня прышлось шкадаваць.
Дык звані моцна, звон, і гудзі,
Сваім гукам глушы увесь край!
Хто 'шчэ сьпіць—ты таго разбудзі,
Хто ня сьпіць—тых да працы зьбірай[1].

Гэты верш, напісаны песьняром у 1919 г., як найлепш характарызуе настрой і сьветаадчуваньне М. Чарота. Поэта ў ім выглядае барацьбітом. Яму вочавідна і зразумела дыялектыка падзей. Сусед

  1. "Завіруха", стар. 75.