Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/91

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дала магутны рэволюцыйны лягер. Окупанцкае войска ўзяло на сябе ролю карных атрадаў, на долю якіх выпала нялёгкае заданьне.

І вось, каб згладзіць крывавую вострасьць окупацыйнае ўправы, польскія ўрадавыя колы на чале з Пілсудзкім заняліся дыплёматыяй. Апошняя заключалася ў тым, каб новымі абяцанкамі ды дарункамі завабіць на свой бок тыя ці іншыя беларускія колы. Частка з іх была напагатове—і засталося пачаць гульню. Адно за адным пашлі: беларуская рада, беларускае войска, розныя камісіі... беларускі друк. Усё гэта мела служыць узмацненьню давер'я з боку беларускага жыхарства да окупантаў, тым самым зацягваючы окупацыю.

Аднак, ня поўнасьцю Пілсудзкі выручаў інтарэс за ўкладзеныя грошы. Калі рада, вайсковая камісія і паасобныя адзінкі за межамі гэтых устаноў плацілі шчыраю службаю пану, то друк ня цалкам спаганяў карысьць окупантаў. Пасьля першага абманнага уражаньня ад панскіх пасулаў—час за часам наглядаецца на старонках газэт і часопісяй усё большая адмоўнасьць і варожасьць да окупантаў. Політычныя артыкулы ўхіляюцца ў бок разважаньняў аб незалежнасьці. У літаратурнай творчасьці вочавідкі растуць прызыўныя ноткі, бадзёрыя мотывы...

І вось выразьней справодзяць падобныя мотывы творы маладога, у гэты час вышаўшага на літаратурную ніву поэты М. Чарота. Малады, натхненны барацьбіт (яму у той час было 25 гадоў), М. Чарот