Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/90

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

уздыме дагэтуль прыбітых творчых сіл беларускіх працоўных гушчаў. Яны з натхненьнем адгукнуліся на позыў маніфэсту і зьяднанымі радамі паўставалі да вялікай працы—пабудовы соцыялістычнай баць каўшчыны.

Але ў самы разгар гэтае работы гісторыя раптам павярнула ў іншы бок. Яе разьвіцьцё прымусіла было адняць увагу ад мірнае працы і накіраваць яе ў бок абароны заваёў рэволюцыі. Па іх сьпяшыла разбазыраная, контр-рэволюцыйная панская Польшча. Ап'янелая клясавай зьненавісьцю да беларускіх рабочых і сялян, яна мерылася зьнішчыць Савецкую Беларусь, прылучыць яе да сваіх абшараў. У скутку многамесячнага змаганьня Беларусь засталася окупаванай белапалякамі. На яе абшарах зноў запанавала няволя. Цяжкі абсац легіянэра прыдушыў развой грамадзкай думкі.

Заняпала ўсялякая творчая праца. Крыклівы і хлусьлівы лёзунг Пілсудзкага "вольны з вольным і роўны з роўным" ня выклікаў да сябе давер'я... Было ясна ўсім і кожнаму, якімі думкамі кіруецца правадыр польскіх паноў. Толькі няпрытомны мог зацікавіцца дзьмутаю абяцанкаю окупантаў.

Агульны настрой беларускіх працоўных гушчаў зразу прыняў адзіны акрэсьлены выраз—выраз рэволюцыйнай варожасьці да белапалякаў. Шырокаю хваляю разьлілася яна па беларускіх абшарах, захопліваючы вёскі, мястэчкі, гарады. У кароткі тэрмін перадавая работніцка-сялянская Беларусь скла-