Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/87

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ваньня! Пакуль на вачох стала гэткая нявіданая перамена: безназоўная радзіма стала вялікай, магутнай Савецкай Беларусьсю! Трэба пазайздросьціць долі песьняра! Ды сам ён, адсьвяткаваўшы свой дваццацігадовы юбілей у часы поўнай перамогі Кастрычнікавай рэволюцыі, у часы магутнага ўздыму працоўных сіл Беларусі да творчай дзяржаўнай, экономічнай і культурнай працы, ня мог ня быць цалкам агорнуты, цалкам прасякнуты вялікім здаваленьнем. Толькі апошняе дало яму натхненьне на гэтыя словы:

Дык-жа шумі, красуй у волі, родны край!
Зьвіні ў свой звон, сялянска-пролетарскі звон!
Сьпявай ты, Беларусь, у радасьці сьпявай,
Твайго народу сёньня права і закон[1].

З часу вызваленьня Менску ад белапалякаў Янка Купала жыве ў Менску. Увесь гэты час ён служыў па выдавецкай справе, перш—рэдактарам часопісу "Чырвоны Сьцяг", а з 1922 году—тэхнічным рэдактарам у выдавецтвах. У 1922 г. выдавецтва "Савецкая Беларусь" выдала чарговы зборнік яго вершаў "Спадчына", куды ўвайшлі яго ранейшыя творы. У 1924 г. у часопісу "Полымя" была надрукована яго п'еса „Тутэйшыя", а ў розных часопісах ("Полымя", "Маладняк", "Сялянка і Работніца" ды інш.) зьмяшчаліся яго вершы, якія былі сабраны ім у зборнік "Безназоўнае", што вышаў у 1925 г. З 1925 г. Бела-

  1. "Маладняк—Янку Купалу", стар. 54.