Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/88

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

рускае Дзяржаўнае выдавецтва прыступіла да выданьня збору твораў Янкі Купалы. К 1928 г. вышла яго чатыры томы.

У адзнаку 20-гадовага юбілею яго творчасьці Наркамасьветы БССР надаў яму годнасьць народнага поэты і прызначыў яму пажыцьцёвую пэнсію.

У апошнія часы творчая праца Янкі Купалы шмат цішэйшая, ніж то было раней. Але сілы і творчая здольнасьць поэты не аслаблі. І, хоць рэдкія, яго апошнія творы захапляюць сваёю гармоніяй, магутнасьцю і сілай. Гэта сьведчыць, што Янка Купала шмат яшчэ можа даць высокакаштоўных падарункаў у скарбніцу беларускай літаратуры. І даданае ў наступным да ўсяго ім напісанага, зложыць яму

"...памятник нерукотворный",

да якога―

"...не зарастет народная тропа".