Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/86

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Забуяе ў славе буйнай,
Зазьвініць золатаструньне
Родны край аднэй комунай...[1]

Няхай неўпару памершы ваяка сьніць аб Комуне. Надыход яе забясьпечаны. Моладзь—новая, узросшая на вольнай глебе, маладая армія—працягне справу змаганьня за гэты ідэал працоўных. І Янка Купала

з усёй сілаю свайго таленту ў сваім вершы "Арлянятам" так блаславіць чырвоны маладняк:

Вам сярпы і косы ў рукі
Ды мячы, каваны з сталі,
Далі буры, завірyxі,
Што тут вылі, бушавалі.
Цень мінуўшчыны праклятай,
Дзе бізун гуляў з нагайкай,
Зьмяціцё вы, арляняты,
Сваёй новай сілай, байкай[2]

Кастрычнік прывёў радзіму поэты да таго стану,

да таго стопню, калі нішто ўжо...―

...ня выламе
Ні клыкамі, ні віламі
Таго, што ажыло,
Што ўскрэсла над магіламі,
Над хатамі пахілымі
Мінуламу на зло...[3]

Колькі Янка Купала памарыў аб ім! Колькі перажыў трывожных гадзін! Дваццаць год нясупыннае працы! Дваццаць год чулага балючага хваля-

  1. "Безназоўнае", стар. 24.
  2. Там-сама, стар. 31.
  3. Там-сама, стар. 15.