Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/85

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Пазвалі вас на пір піроў,
Пазвалі вас за волю стаць
І далі ўладу путы рваць,
1 далі ўладу біць цароў, ―
Зрабілі з вас гаспадароў...
І ўсё вы ўзялі, ўсё, як ёсьць:
Фабрычны дым, сяўбы загон
І панскі двор, і царскі трон...[1]

Гэтак Янка Купала кажа пра Леніна працоўным гушчам, ад якіх т. Леніна заклікалі буржуазныя ўладары Эўропы на Генуэскую нараду ў 1921 годзе. І ў вершы „Пазвалі вас", які прысьвечаны гэтаму здарэньню, пыхае полымем уся многафарбнасьць вобразу перамогі Кастрычніка. Поўная ўрачыстасьць стану запанаваўшай рэволюцыі.

І далей:

Вы ўладары.. Яшчэ жар-цьвет
Бунтарскіх дум у вас ня згас;
Эўропа кліча ў госьці вас,―
Пад рогат Пірравых пабед
Саветы кліча на „савет"[2].

Гэтых уладароў Янка Купала вітае, як насіцеляў усясьветнага вызваленьня, як будаўнікоў Комуны. І якім жалем стратку сустракае ён сьмерць рэволюцыянэраў-комунараў! І якою вераю поўна яго істота, калі ён гадае над лёсам свае вызваленае краіны! Далейшы шлях яе разьвіцьця поэце вядомы; гэты шлях―шлях да Комуны ў злучнасьці з другімі краямі.

  1. "Безназоўнае", стар. 30, 31.
  2. Там-сама, стар. 31.