Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/77

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

рамі свае істоты з Беларускай краінаю і яе працоўным народам, жывучы іх жыцьцём, для іх жывучы, ― ня мог Янка Купала на нейкі час не паддацца роспачы, калі ён убачыў, як усе жахі вайны апалі на многапакутную Беларусь. Што астанецца ад вечна забранай, ад вечна зьнішчанай краіны, пасьля таго, як пракоціцца па ёй паводка руйнаваньняў, пажараў? Ці астанецца, наогул, тая крыніца, з якое ëн чэрпаў сваё натхненьне, веру і спадзеі? Ці, магчыма, Молох вайны праглыне цалкам змучаную краіну? У кожным разе, размах здарэньняў ня суліў нічога суцешнага. Было вядома, што арэнаю сутычак двух

варожых бакоў застанецца Беларусь―

Грамадзяцца цёмны хмары...
Грозяць сьвету страшнай карай...
. . . . . . . . . . . .
Чуткі йдуць, плывуць журбою,
Родны краю, над табою...[1]

Нельга было судзіць, ды ня цікава, на чый бок перагнуцца шалькі, але перагін адбывацьмецца непасрэдна ў Беларускім краі. Гэта страшэнная пара глыбока ўрэзалася ў душу Янкі Купалы. Але і тут знашоў ён мужнасьці аднесьціся да яе з завіднай сьмеласьцю, забойна, пракляўшы і час, і абставіны, і людзей, якія стварылі сусьветную вайну. Вось якімі

словамі ён праводзіць 1914 год:

Зыходзіш ты туды, скуль ня прыходзяць―
Але сваіх не забярэш сьлядоў...

  1. "Спадчына“, стар. 30.