ўсё хараство створана на карысьць таго, „хто багаты, адзеты і сыты?“ Не! Пераконаны поэта, што:
Негаданай песьняй-казкай |
У нутры Янкі Купалы, як на фотографічным шкелку, адбіваюцца ўсе вібрацыі з жыцьця Беларусі. Ідэі і іх выяўленьні не праходзяць міма яго пачуцьця.
Праўда, зацяжная рэакцыя, зьвязаная з незавідным экономічным станам, у якім жыў пясьняр, не магла не адбіцца на яго настроі. Памерны ўзрост соцыяльна-нацыянальнага руху перад вайною не абяцаў таго, што прынесла вайна. І сяганьні ў наступнае, і вера ў шчаснае жыцьцë — належыць моцнасьці і перадчуванасьці поэты. Становішча цяжка гняло. Максім Багдановіч часта пытаўся, ці хопіць сілы перажыць грамадзкае гора, а Якуб Колас зьняверваўся, і трэба было быць Янкам Купалам, каб заставацца оптымістым, упэўненым у нямінучым прыходзе лепшых дзён:
Глядзі, ўскалышацца, прачнецца |
І толькі адзін, выразна трывожны момант можна адзначыць у творчым жыцьці поэты. Гэта — момант абвяшчэньня сусьветнай вайны. Зьвязаны ўсімі фіб-
- ↑ „Шляхам жыцьця“, стар. 88.
- ↑ Там-сама, стар. 159.