Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/78

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

О, год! Такіх, як ты, час рэдка родзіць.
О, год! Ты першы гэткі між гадоў.

Прышоў ня з згоды і свабоды весьцяй
І не узьвялічыць праўду між людзьмі,
Жыцьцём мільёнаў ты прышоў затрэсьці,
Шлях вымасьціць свой трупамі, касьцьмі.

Касьцьлявай зморай з гібелі сталецьцяў
Ты, як пракляцьце, будзеш вызіраць.
І будзе маці страшыць табой дзеці,
Ды клікаць той, хто ўздумае ўміраць.

"Не забіваці" — ты стрывожыў права,
На сэрца і душу наклікаў цьму;
Людзей на зьвераў пошасьцяй крывавай
Ператварыў і здаў насьледніку свайму.

Га! Хай-жа льлецца кроў, дымяць пажары,
Няхай пад крыжам плача сірата!
Крывавы бог крывавыя ахвяры
Сабраць павінен з сьвету дачыста.

Аж прыдзе іншы год з рукою лёгкай
Агледзіны рабіці новых дзён,
Дзе меч нявідзімага бога-Рока
Напіша бяскрывавы свой закон[1].

Ды як-жа не хвалявацца шчыраму сэрцу грамадзяніна-поэты? Як не праклінаць тых людзей, што выклікалі нязьлічоныя бядоты на працоўных усяго сьвету і асабліва на многапакутную бацькаўшчыну поэты Беларусь? І Янка Купала шле громы праклёнаў "разьюшаным сатрапам", якія

  1. "Спадчына", стар. 37.