Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/75

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

гняла Янку Купалу, ціснучы яго душу, усягды маладую, загартаваную і поўную надзеі. Але наступнае, інтуіцыйна прачуванае песьняром, цягнула яго да сябе, надаючы яму яскравай натхненнасьці, спадзяванак. Можна даць шмат прыкладаў таму, што творы Янкі Купалы, у якіх поэта чапае будучыні, жаданьняў, веры,—тыя творы блішчаць асабліваю здольнасьцю і беспасрэдным пачуцьцëм свайго творцы.

Прымяраючы квадры году да сымболізаваньня людзкога жыцьця, Янка Купала топіць у хвалях радасных напеваў аб вясьне і леце напевы асеньняга і зімовага часу. Час красаваньня, пасьпяваньня, час кіпучасьці жыцьцёвай, нараджэньня—абганяе, перамагае хвілі заміраньня, нудных завываў ветру і галеючых садоў.

Сонейка, рэчка, вольха, дзяўчына
Думцы ўсьміхаюцца соладка, дзіўна,
Думка іх шчыра вітае[1].

Янка Купала жыве ў нясупынным паланьні, прасякаецца маладымі сокамі жыцьця. Усю прыгожасьць, усю пекнату абымае сваімі думкамі і чуцьцём сваім і... вельмі абураны, што соцыяльныя ўмовы вытвараюць вялікую несправядлівасьць у адносінах між людзкою грамадою і развоем прыроды. Чаму-б кветкамі ды зеленьню вясны не палюбавацца, не палагодзіцца кожнаму, кожнаму селяніну, працаўніку? Няўжо яго сэрца не адчувае цягі да гэтага? Няўжо

  1. "Шляхам жыцьця", стар. 76.