Перайсці да зместу

Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/74

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

Ні цьмы тэй, ні сьнегавай плесьні,
Дзе глянеш — адна, братка, шчаснасьць;
Сьвет цэлы зіяе каберцам,
Шум нейкі ад пушчаў нясецца,
З грудзей, як ня выскача сэрца.
Душа кудысь рвецца… ўсё рвецца…
Прачнуліся нівы і хаты:
Ўся ў полі людзкая сямейка;
За сошкай шнуруе араты,
Ля статку іграе жалейка;
З сяўнёю сявец пахаджае,
На скібіны валіцца зерне,
Знаць, сіла ў сяўца не малая…
Захоча — і сьвет пераверне!
Гэй, гэй, хлебаробе мазольны,
Пан сошкі, і коскі, і поля!
Кінь выгляд сьлязьлівы, нявольны:
Ў тваіх руках слава і доля[1].

|}

І характарна, што часта да прыгожасьці натуры поэтаю прыдаецца той ці іншы элемэнт з процэсу сялянскае працы, з галіны думак і надзей селяніна. За правіла ўзята Янкаю Купалам — увесь пераплёт, усю гаму сваіх зыкаў браць фонам для накіданага на ім малюнку праяў людзкога, сялянскага жыцьця абойме ўсяе Беларусі.

Лірыка і вялікая колькасьць баек (цэлы аддзел у зборніку „Шляхам жыцьця“) прыстасаваны да агульнага вобразу — у сучаснасьці і наступным — працоўнай Беларусі. Сучаснасьць — у выяве яе да часу заснаваньня Беларускай Савецкай Рэспублікі —

  1. Шляхам жыцьця“, стар. 75.