Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/73

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Маюць панаваньне вера і надзея.
Асьвяціць народы лепшы быт маніцца.[1]

|} Бачыць:

Прайшло засьляпеньне, мінае трывога,
На небе ўжо новая відна зара.
Шырок прада мною гасьцінец-дарога.
Ўжо днее, ўжо днее!..[2]

Упэўнены:

Ночка цёмная на сьвеце
Вечна не начуе[3].

Спадзяецца, што

К свабодзе, роўнасьці і знаньню
Мы працярэбім сабе сьлед,—
І будзе ўнукаў панаваньне
Там, дзе сягоньня плача дзед![4]

Янка Купала ўзносіўся высока над вакольным жыцьцём, кідаючы напевы сваіх бадзёрых, спадзейных песень. Радасны настрой, часта сягаючы да патосу, справодзіў яго неадменна пры напісаньні "Гусьляра" і "Шляхам жыцьця". Сочныя вобразы, квітучасьць, яскравасьць фарб яго лірыкі асабліва

захапляюць. Так і чуеш, як буяе ды пушніць паўната жыцьця.

І зелень, і кветкі, і песьні,
І неба вясёлая яснасьць...

  1. "Шляхам жыцьця", стар. 54.
  2. Там-сама, стар. 140.
  3. Там-сама, стар. 142.
  4. Там-сама, стар. 44.