Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/72

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Знай, шмат каму трэба з тваёй працы хлеба,
Дый сам ты галодзен саўсім.
Дык выпрамся-ж крошку, дый жыва за сошку.
Ды ў поле, к вялікай арбе!
Бач, можа і долю ў няўродлівым полі
Ты выарэш, братка, сабе...[1].

І яшчэ:

Песьню пей і касі, пакуль ясныя дні,
Пакуль хмарау на небе няма;
Зямля, плуг і каса - гэта наша краса,
Гэта наша пацеха адна[2].

У той час, калі Янка Купала пісаў гэта, навісалі цёмныя хмары рэакцыі, засьцілаючы небныя кругавіды і хаваючы сьвятло. Таму-та гэтак горача і кліча да яго поэта; кліча, часамі занепадаючы ў сум... праўда, не дзеля таго, што яго ахапляе безнадзейнасьць, а таму, каб паказаньнем найцяжэйшага стану вёскі і селяніна падбіць чытача на пачуцьцё нездаваленьня існуючым ладам. А хто-б мог ня плакаць над змучанай, прыдушанай беларускаю вёскаю? Тым болей, яе сын, поэта? Янка Купала часамі даходзіць і да мінорнасьці. Доля безьзямельніка наводзіць на гэта. Але рэдкія хвіліны суму хутка мінаюць, акупаючыся новым уздымам надзейнасьці і веры. Ахоплены імі поэта кажа:

На вялікім сьвеце б'е жыцьцё крыніцай
Барацьба за волю і за долю рдзее,

  1. "Шляхам жыцьця", стар. 118.
  2. Там-сама, стар. 120.