Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/69

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

жальбу і беднае жыцьцё". Тых-жа думак трымаецца проф. А. Пагодзін у сваім артыкуле "Белорусские поэты" ("Вестник Европы", студзень 1911 году), проф. Янчук і інш. Янку Купалу, як народнага поэту, прызнаюць усе аглядальнікі беларускага нацыянальна-культурнага адраджэньня ў 1910-1911 г.

Але Адольф Чэрны, проф. А. Пагодзін і інш., пішучы свае артыкулы, усяго мелі справу з першымі творамі Янкі Купалы, якія ўвайшлі ў "Жалейку". Па сваёй тэхнічнай вартасьці, па сваёй поэтычнасьці, бязумоўна, яны не давалі таго, што давалі вершы пазьнейшага часу, сабраныя ў "Гусьляры". Гэты апошні зборнік яскрава засьведчыў нясупынны рост таленту Янкі Купалы. Шырыня ахопу, дасканаласьць формы і тэхнікі, багацьце тэматычнага зьместу далёка адрозьнівалі "Гусьляра" ад "Жалейкі", прыдаючы аўтару ўсё большую вядомасьць.

У Пецярбурзе, дзе былі выданы: першы драматычны твор Янкі Купалы "Паўлінка" (1912 г.), сымболічная поэма "Сон на кургане" (1912 г.) і найбагатшы збор вершаў "Шляхам жыцьця" (1913 г.), ім зацікаўліваецца цэлы шэраг расійскіх пісьменьнікаў (І. Белавусаў, А. Корынфскі, Е. Нячаеў, Н. Ашукін, а пазьней і В. Брусаў), якія перакладаюць яго творы на расійскую мову[1]. Вершы яго таксама перакла-

  1. Перакладзеныя на расійскую мову вершы Купалы выданы асобным зборнікам: "Янка Купала―белорусский поэт, избранные стихотворения в переводах русских поэтов. Собрал и редактировал Ив. Белоусов. Москва, 1919 г."