Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/68

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

пісаў другі свой зборнік вершаў „Гусьляр", які вышаў у 1910 г. ў выдавецтве "Загляне сонца і ў наша ваконца"; адначасна ён прымае дзейны ўдзел у "Нашай Ніве". На творчасьці Янкі Купалы ў гэтыя гады ўзрасталі новыя пісьменьнікі, гуртаваліся вакол яго песень сілы сельска-рамесьніцкай беларускай інтэлігенцыі.

Беларускі нацыянальна-вызваленчы рух з часу выйсьця ў сьвет "Гусьляра“ нагэтулькі вырас і акрэп, што на яго не маглі не зьвярнуць свае ўвагі суседзі беларускага народу. Нарысы аб разьвіцьці беларускае культуры наогул і літаратуры ў асобку сталі зьяўляцца ў польскім, украінскім, расійскім і чэскім друку. Беларуская літаратура прыхільна сустракалася ўсімі, яе нараджэньне віталі ўсе, хто-б ні кратаў гэтага пытаньня. І вось у крытычна-аглядных артыкулах, прысьвечаных беларускай літаратуры, мы сустракаем цэлы шэраг думак аб Янку Купале, як аб найвыдатнейшым прадстаўніку тагачаснага стану гэтай літаратуры. Гэтак, Адольф Чэрны ў часопісу "Прагляд Славянскі" ў артыкуле "Беларускія нацыянальныя і культурныя імкненьні ў 1909-1910 г."[1] піша: "Да самых популярных маладых поэтаў належыць Янка Купала, з творамі каторага спатыкаемся ў 1907 г. ў „Нашай Ніве“. Поэзія яго мае беспасрэдны грунт народны, бо ён―дзіця беларускай вёскі, самавук; ён прачувае долю народу, апявае яго сум, працу,

  1. Adolf Cerny: "Slovansky Pžehled". Roćnіk XІІІ. 1911, стар. 217-223, 401-416.