Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/67

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

беларускім адраджэнцам Бр. Іг. Эпімах-Шыпілам. Вакола выдавецтва гуртавалася беларуская грамадзкая думка. Абуджанае ідэяй нацыянальнага адраджэньня, беларускае студэнцтва самаахвярна працавала над выданьнем кніжак, над організацыяй спэктакляў і інш. Б. І. Эпімах-Шыпіла, аддаючы большасьць сваіх заработкаў ад профэсарскае службы, як мага падтрымліваў беларускую культурную справу, дапамагаючы часта бедным студэнтам і пісьменьнікам беларускім. Да сябе запрашае Б. І. Эпімах-Шыпіла і Янку Купалу, які жыве ў яго з 1909 па 1913 г.

Жывучы ў Пецярбурзе, Янка Купала стараўся папоўніць асьвету і скончыў агульна-асьветныя курсы Чарняева. Гэта было вялікай дапамогай поэту, які ўсю сваю навуку вынес з народнага вучылішча, скончанага ім у Беларучах, ды з тых лекцый вандроўных настаўнікаў Стацкевіча і Ляскоўскага, якія ён слухаў па розных мясцох свайго бываньня. Спроба ў юнацтве пасунуцца далей, хоць-бы папасьці ў рэальнае вучылішча, куды яго быў падгатаваў дырэктар гэтага вучылішча (і настаўнік Янкі Купалы) У. І. Самойла, была перанята бацькам поэты: апошняму выгадней было, каб сын пасабляў яму ў зямляробстве, ніж займаўся навукамі... Прышлося наганяць пасьля.

*

На пэрыод з 1908 г. па 1913 год, калі Янка Купала жыў у Вільні і Пецярбурзе, выпадае найбольшая ў яго творчасьці плоднасьць. У Вільні ён на-