Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/66

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

паваяцку перамагаў вакольны жах і, кормячыся сокамі нясупыннага росту беларускага адраджэньня, кідаў праменныя словы сваіх вершаў, як воклічы, у беларускія працоўныя гушчы. І гэтыя воклічы, ня гледзячы на атульнасьць іх сымболістычнасьцю, ці то байкавай алегорычнасьцю, краталі чытача за жывое, успрыймаліся ім і мелі сабе багатыя водгукі. Гэта можна аднесьці да тэй здольнасьці, дзякуючы якой Янка Купала ўмеў (і ўмее) выкладаць думкі, знаходзіць фарбы і падбіраць тоны.

З 1908 году ў віленскіх часопісах упяршыню зьявіліся біографічныя весткі аб Янку Купале. У гэтым годзе, працуючы бібліотекарам у бібліотэцы Б. Л. Даніловіча ў Вільні, ён меў магчымасьць папаўняць чытаньнем кніжак свой сьветапогляд, пашыраць кругавід. Гэта служба таксама давала яму магчымасьць удзяляць час для бываньня ў рэдакцыі „Нашае Нівы", у гурткох інтэлігенцыі, дзе нясупынна кавалася ідэя і вызначаліся пэрспэктывы нацыянальна-культурнага і соцыяльна-экономічнага будаўніцтва Беларусі. Янка Купала чэрпаў натхненьне, набіраўся сіл і энэргіі для свае творчасьці.

Аднак, Вільня хутка яго нездавальняе — усё-ж провінцыя. А праца, за якую яго пасадзіла жыцьцё, місыя песьняра-агалосьніка працоўнае Беларусі, вымагала большых вед, глыбейшага пазнаньня. І ён у 1909 годзе накіроўваецца ў Пецярбург. Там гэтым часам ужо працавала беларускае выдавецтва "Загляне сонца і ў наша ваконца" на чале з вядомым